Засваенне дзецьмі беларускай мовы ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе, у спецыяльна арганiзаванай дзейнасцi. Аднак поўнае беларускамоўнае асяродзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей. Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.
Сродкамі беларускамоўнага развіцця дашкольнікаў і навучання іх беларускай мове выступаюць:
прафесійна-маўленчая гатоўнасць выхавальніка;
культурны моўны асяродак дашкольнай установы;
зносіны выхавальніка з дзецьмі;
гульня; мастацкая літаратура; займальны маўленчы і моўны матэрыял;
навучанне ў штодзённым жыцці і на занятках;
сумесная дзейнасць і зносіны дзяцей рознага ўзросту;
вучэбныя дапаможнікі для дзяцей, метадычныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі для педагогаў дашкольных устаноў.
Методыка навучання дашкольнiкаў беларускай мове спалучае рысы методыкi беларускай i рускай моў.
Развіццё беларускага маўлення дзяцей неабходна ажыццяўляць паэтапна, пачынаючы з паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці дзяцей ужо ранняга ўзросту. Гэта робіцца з мэтай развіцця ў малых першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і па меры магчымасці самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія пацешкі, песенькі, лічылкі і да т.п.), што служыць фарміраванню ў іх пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя. На наступным этапе працягваецца навучанне дашкольнікаў малодшага і сярэдняга ўзросту рэпрадуктыўнаму беларускаму маўленню (пераказ, завучванне і ўзнаўленне кароткіх паэтычных твораў), ажыццяўляецца навучанне прадуктыўнаму маўленню, г.зн. уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказванні на беларускай мове (расказванне па карціне, пра цацку або прадмет, з асабістага вопыту). Нарэшце, у старэйшых дашкольнікаў, акрамя рэпрадуктыўнага і прадуктыўнага маўлення (з элементамі творчасці), фарміруецца пачатковае асэнсаванне некаторых асаблівасцей беларускай мовы (фрыкатыўнае вымаўленне гукаў [г], [г’], заўсёды цвёрдае вымаўленне гука [р], наяўнасць спецыфічных сінтаксічных формаў тыпу хвіліны са тры, хварэць на... і г.д.). Навучанне на кожным наступным этапе ажыццяўляецца на фоне далейшага развіцця і ўдасканалення маўленчых навыкаў дзяцей, набытых на папярэдніх этапах. Спецыфіка методыкі навучання рускамоўных дашкольнікаў беларускай мове заключаецца ў абавязковым супастаўленні з’яў рускай і беларускай моў (па-беларуску кажам у лісы лісяня, а як па-руску?), каб размежаваць іх асаблівасці ў свядомасці дзіцяці.
У методыцы выдзяляюцца наступныя асноўныя сродкі развіцця маўлення, комплекснае выкарыстанне якіх дазваляе атрымаць станоўчыя вынікі:
- зносіны;
- культурнае моўнае асяродзе;
- мастацкая літаратура;
- выяўленчае мастацтва, музыка, тэатральнае мастацтва;
- заняткі па развіццю маўлення і культура маўленчых зносін.
Acноўнымi напрамкамi рэалiзацыі дадзеннага раздзела з'яуляюцца:
- уключэнне беларускай мовы ў спецыяльна арганiзаваную дзейнасць па адукацыйным галінам «Вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыi»:
× Дзiця i грамадства;
× Дзiця i прырода;
× Развiццё мовы i культура маўленчых зносiн.
Спецыяльна арганізаваная дзейнасць уяўляе сабой зносiны выхавальнiка здзецьмi, каторыя могуць уключаць размову выхавальнiка з дзецьмi, дыдактычныя, рухавыя, народныя гульнi, iнсцэнiроўкi, гульнi-драматызацыi, разглядванне карцiн, вершы, загадкi, прыказкi i прымаўкi, гутаркi па змесце заняткаў i iнш. У час такіх заняткаў ставяцца i вырашаюцца задачы камунiкатыўнага развiцця дзяцей, прабуджэння ix уласнай маўленчай актыўнасцi, дыялогаў памiж дзецьмi. Набытыя падчас заняткаў уяўленні i ўменнi замацоўваюцца ў паўсядзённым жыццi, а таксама ў час iндывiдуальнай работы з дзецьмi. Педагогi не павiнны забываць падкрэслiваць моманты параўнання слоў, граматычных форм, гукавымаўлення на рускай i беларускай мовах.
× фiзкультурныя заняткi з выкарыстаннем беларускiх народных гульняў;
× рухава-творчая дзейнасць, заснаваная на адным з вiдаў вуснай народнай творчасці i беларускiх народных гульняў (лiчылкi, забаўлянкi, пальчыкавыя гульнi);
× сюжэтна-фiзкультурныя заняткi з элементамi фальклору;
× ранiшняя гiмнастыка;
× спартыўныя святы, забавы, «Днi здароўя».
- Мастацка-эстэтычная дзейнасць:
× музычныя заняткi;
× заняткі па выяўленчым мастацтве, маляванню;
× мастацкая лiтаратура, як асноўны сродак навучання дзяцей роднай мове;
× тэатралiзаваная дзейнасць;
× народныя святы, як найбольш цікавы і эфектыўны сродак фарміравання навыкаў роднай мовы.
- Дзейнасць па-за заняткаў:
× пазнавальныя гутаркі;
× тэматычныя прагулкі, экскурсіі;
× гульнявая дзейнасць: тут асобна трэба адзначыць выкарыстанне дыдактычных гульняў на беларускай мове, зместам якiх з'яуляецца навакольная рэчаiснасць i пры iх правядзеннi ставяцца разнастайныя дыдактычныя задачы, каторыя праз гульню вырашаюцца непрыкметна.
На працягу работы неабходна выкарыстоўваць наступныя метады:
- наглядныя – пры рабоце па развіццю мовы выкарыстоўваецца нагляднасць;
- славесныя – гэта чытанне і расказванне мастацкіх твораў, завучванне на памяць, радзей у сярэдняй групе выкарыстоўваюцца переказ, абагульняючая гутарка;
- практычныя – гэта развіццё мовы ў дзейнасці: розныя дыдактычныя гульні, гульні-драматызацыі, інсцэніроўкі, дыдактычныя практыкаванні, карагодныя гульні.
Дашкольны ўзрост - гэта перыяд актыўнага засваення дзецьмі гутарковай мовы, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнай, лексічнай, граматычнай. Авалоданне роднай мовай у дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнай умовай для разумовага, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей. Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць карыстацца ёй ў дальнейшым.
раскрыть » / « свернуть